Гітарысты Gods Tower выступяць дуэтам

Гітарысты Gods Tower выступяць дуэтам Цяперашні і былы гітарысты Gods Tower адыграюць дуэтам на “Свяце Дуды” у Гомелі. Стала вядома, што Віталь Абрамовіч і Зміцер Лазарэнка прадставяць новы праект “Гітара-Дуда” на канцэрце у ГДК 2 сакавіка.

Музыкі пакуль трымаюць у сакрэце праграму выступу і прысутнасць у праекце іншых удзельнікаў. Дарэчы, гэта будзе іх першы сумесны выступ. Але слухачоў, безумоўна, чакае выдатны сэт ад гітарыстаў-віртуозаў.

Таксама на вялікім фольк-этнаграфічным шоу “Свята Дуды” можна будзе пабачыць заснавальніка “Старога ОльсыЗмітра Сасноўскага ў ролі вядучага, гурты Irdorath і “Тутэйшыя”, клубы гістарычнай рэканструкцыі “Бельфиоре”, “Старая Вежа” і агнявы тэатр “Атэш”.