27 красавiка канцэрт-адкрыццё дударскага фэсту 2012

27 красавiка

Палац культуры ветэранаў
19:00

Дударскі фэст-2012

Канцэрт-адкрыццё.

Удзельнікі: Стары Ольса, Essa, Дуэт Дзяніс Сухі і Стась Чавус, Віктар Лявіцкі (Украіна), РАРОГ (Івянец, падлеткавы гурт), Перад канцэртам у фае – танцы са слухачамі, тэатр «Яварына», гурт «Тутэйшыя».

Дударскі фэст-2012 – адзінаццаты па ліку міжнародны фестываль, які прысвечаны такому старадаўняму інструменту як дуда (валынка). У 2012 годзе дударскі рух Беларусі прыйшоў да смелых эксперыментаў у спалучэнні традыцыйных інструментаў і электроннай музыкі – праект «Пава», DJ Павел Бальцэвіч, новая праграма гурта LitvinTroll новая праграма гурта Кашлаты Вох і інш. Зноў на сцэне з’явяцца дзеці – гурт з Івянца «Рарог». Упершыню прыедзе дудар з Украіны – Віктар Лявіцкі. Традыцыйна будуць выступаць музыкі з Польшчы – упершыню на Беларусі гурт Tryzna. Упершыню на сцэне малады беларускі гурт «Тутэйшыя».

Кошт квіткоў: ад 40 000 да 70 000.

Кропкі продажу: пераход Я.Коласа, пераход Гум, Палац ветэранаў.