3 сакавіка Вечар этнічнай музыкі з Р. Ярашам і Ю. Літвінава ў філіяле Веткаўскага музея (Гомель)

3 сакавіка Вечар этнічнай музыкі з Р. Ярашам і Ю. Літвінава ў філіяле Веткаўскага музея (Гомель)

Шаноўныя сябры!

ГМКГА “Талака” і філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава ў Гомелі маюць гонар запрасіць вас на вечар этнічнай музыкі.

Да нас завітаюць Юлія Літвінава і Раман Яраш з Менску! Паведамім па сакрэце, што спевакі самі з наскага Палесся родам.

Яны выканаюць пазаабрадавыя палескія песні ў традыцыйнай манеры, а таксама песні ў акустычным суправаджэнні (гітара, вуснавы гармонік).

Фармат сустрэчы традыцыйны: сумесныя спевы з гарбаткай. А каму мала драйву – БУДУЦЬ ДУДАРЫ, БУДУЦЬ ТАНЦЫ!!!

Уваход на гэты раз за грошы: 20 000 – гэта не грошы для такога выбітнага вечара. Для тых, хто прыйдзе не адзін, а таксама тых, хто прыйдзе ў беларускіх строях – зніжка 50%.
:)))

Прыходзьце самі, бярыце сяброў!

Убачымся 3 сакавіка а 16.00 у філіяле Веткаўскага музея (тэрыторыя парка).

**********************

Для былых і будучых удзельнікаў фальклорна-этнаграфічных экспедыцый прадугледжаны доўгачаканы падарунак – ДЫСК ад “ТАЛАКІ”. Прыходзьце абавязкова!!!!!