Беларускі электроншчык Улад Бубен атрымаў цікавы падарунак да свайго 40-годдзя ад замежных выканаўцаў. На італьянскім лэйбле Tib Productions выйшаў альбом з кампазіцыямі, прысвечаннымі вядомаму артысту, і рэміксамі на яго песні.
Улад Бубен стаў першым беларускім музыкам, якому прысвяцілі трыб’ют-альбом па-за межамі краіны.
Над дыскам працавалі выканаўцы з Італіі, Францыі, Германіі, Нарвегіі, Грэцыі, Бельгіі. Аснову дыска склалі рэміксы на кампазіцыю “The House Of My Ancestors”, якую можна пачуць на альбоме “Daloni”. Запісаныя творы прадстаўляюць розныя накірункі электронная музыкі – ад ambient да experimental. Альбом можна набыць на сэрвісах Amazon, iTunes, eMusic, Deezer і Spotify. CD будзе распаўсюджвацца таксама праз Amazon.
Нагадаем, што Улад Бубен у апошні час працуе над сваім эксперыментальным праектам “Танцы з бубнам”, аб якім мы ўжо пісалі раней.
Фота: Яста Гонт