Новыя альбомы снежня 2012: Vuraj – “Песні, казачкі ды танцы” + відэа

Музычна-вандроўны аркестрык Vuraj выпусціў другі альбом. Фалькларысты-казачнікі выдалі дыск “Песні, казачкі ды танцы” на лэйбле “Каўчэг” 10 снежня.

Музыкі прысвяцілі альбом усім слухачам-гледачам гурта з усіх краін, дзе гурт ужо выступаў. “Песні, казачкі ды танцы” былі запісаны падчас жывога выступа калектыва ў маскоўскім клубе “Дом” 6 снежня 2011 года. Аснову дыска склалі фальклорныя песні, казкі і танцавальныя кампазіцыі.

Запіс быў зроблены вядомым гукарэжысёрам Максам “Дыназаўрам” Хайкіным. Малюнкі і вокладка – праца мастачкі Лоры Арловай.

Прэзентацыя альбома “Песні, казачкі ды танцы” адбудзецца ў Loft-cafe 23 снежня ў 13:00.

А ўжо 12 снежня праект Five-Storey Ensemble лідара Vuraj Сяргея Долгушава выступіць на фестывалі “ТриКо” у мемарыяльным музеі З. Азгура.


Трэкліст

  1. Уступ
  2. Бадзюля
  3. Пра Зайку і Малойчыка
  4. Дзед Гаюн
  5. Баламут
  6. Танцулькі
  7. Кука
  8. Пра Казу
  9. Русалкі
  10. Велялушная-развітальная