19 сакавіка мінскі гурт Re1ikt выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку
Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).
Месца: Дом Культуры (вул. Сацыялістычная, 7).
Пачатак у 19:00.
Уваход вольны!
Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Re1ikt у сваёй музыцы спалучаюць такія накірункі, як progressive rock,
post rock, art rock и alternative rock. Гурт мае ўнікальнае гучанне, пры
гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны
склад «жывых» інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.
За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы,
Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival, Jesien Bardow, Tautu
Muge, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.
На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011)
і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.
Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая
Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).