2 сакавіка Mузычна-вандроўны аркестрык VuRAJ у галереі NEWDAY (Менск)

Вурай – музычна-вандроўны аркестрык казачнага фольку.

Чароўнае перапляценне вобразаў беларускай міфалогіі і аўтарскага бачання надаюць непаўторнае адценне і самабытнасць калектыву.
Раней гурт звяртаўся да элементаў інструментальнага тэатра і пераўтвараўся ў розных істот ды фальклёрных герояў.
У новай праграме «Вэлытай-вэлытай» амаль цалкам змяняецца настрой: тэатральная дзея саступае месца музыцы – мілагучнай, напеўнай, яскравай.

Слухачоў чакае сапраўдны этна-драйв і глыбіня палескіх мелодый.

Пачатак дзеі: 2 марта 20.00
Галерея|бар NEWDAY
ул.Немига 36 (вход через ресторан NEWMAN)

Вход 40000 руб.