1 сакавіка Бульфэст-international у клубе “Re:Public” (Менск)

1 сакавіка Бульфэст-international у клубе “Re:Public” (Менск)

Першы дзень вясны – у цудоўнай кампаніі!
Бульфэст-international – вялікі канцэрт.
Самае цікавае, самае яскравае і класнае ад праекту “Бульфэст” –
1 сакавіка, клуб “Рэ:Паблік”.

У вялікім канцэрце для вас граюць:

“PUSTKI” (Польшча)
PUSTKI – абвешчаны крытыкамі адным з найбольш амбіцыёзных і арыгінальных гуртоў на польскім музычным рынку. Прадстаўлялі маладую музычную культуру Польшчы ў Амерыцы, удельнічаюць у шматлікіх фестывалях па ўсім свеце, пішуць для кіно і тэатра. Іх музыка ўзнікае па-за кан’юнктурай, з-за неабходнасці тварэння, верагодна таму канцэрты гурта па ўсім свеце публіка прымае з вялікім энтузіазмам.
У Мінску музыканты пазнаёмяць беларускіх меламанаў з найлепшымі сваімі хітамі, а таксама з новымі, яшчэ не пачутымі нават у Польшчы кампазіцыямі.
http://www.youtube.com/watch?v=_NsE9bmDEb4
http://www.youtube.com/watch?v=K4ZC6lddDMs

“KilFil” (Масква, Україна, Беларусь)
KilFil – новы ўнікальны яскравы праект, што ўвабраў ў сябе беларускую шчырасць, украінскі драйв, маскоўскі размах і разуменне тэндэнцый. Музыкі ўпэўненыя ў сабе і разумеюць, чаго жадаюць: – «Мы робім шмат. Вядома, асноўным нашым полем дзейнасці ёсць і застанецца музыка, але мы жадаем закрануць розныя кірункі мастацтва, і ў масавым сэнсе прапанаваць публіцы альтэрнатыву «пластыкавай культуры», зрабіць штосьці папулярнае, сучаснае, з душой».
Каманда KilFil уключае ў сябе музыкаў з Беларусі, Расіі і Ўкраіны.
Гурт грае лёгкі рок на беларускай і расейскай мовах.
“Re1ikt” (Беларусь)
Re1ikt – добра вядомы і ўлюбёны гурт, першапраходцы і гонар беларускамоўнага post metal. У сваей музыцы выбітна спалучаюць progressive rock, post rock, art rock, alternative rock. Прагучыць лепшае, улюбёнае і новае!
http://www.youtube.com/watch?v=7f5IFf23Si8
“2MORROW2LATE” (Беларусь)
2MORROW2LATE – менскі гурт, які грае сапраўдны рок, “без сопляў ”, як кажуць самі музыкі.
Цудоўна спалучаюць у сваёй творчасці брытанскія і сусветныя музычныя тэндэнцыі, прадстаўляюць выбітны ўзор англамоўнай музыкі на сучаснай беларускай сцэне. Безумоўная з’ява апошняга часу!
http://www.youtube.com/watch?v=BdXSheOLuDE

Генеральные партнёры фестывалю “Бульфэст-international» – кампанія “Бульбашъ», “Інстытут Польскі ў Мінску”, грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!”

Пачатак у 19:00 у клубе Рэ:Паблік – Мінск, вул. Прытыцкага, д. 62, ст. м. Кунцаўшчына
Уваходны квіток – 60тыс. руб першыя 100 квіткоў, 70 тыс.руб. наступныя.
У дзень канцэрту – 80 тыс.руб.
Месца за столікам – 100 тыс.руб.
Квіткі на ticketpro.by і ў касе клуба Рэ:Паблік
Інфалінія і замова квіткоў:
+375 33 341 22 10; +375 17 294 22 22