Музычна-вандроўны аркестрык Vuraj выпусціў другі альбом. Фалькларысты-казачнікі выдалі дыск “Песні, казачкі ды танцы” на лэйбле “Каўчэг” 10 снежня.
Музыкі прысвяцілі альбом усім слухачам-гледачам гурта з усіх краін, дзе гурт ужо выступаў. “Песні, казачкі ды танцы” былі запісаны падчас жывога выступа калектыва ў маскоўскім клубе “Дом” 6 снежня 2011 года. Аснову дыска склалі фальклорныя песні, казкі і танцавальныя кампазіцыі.
Запіс быў зроблены вядомым гукарэжысёрам Максам “Дыназаўрам” Хайкіным. Малюнкі і вокладка – праца мастачкі Лоры Арловай.
Прэзентацыя альбома “Песні, казачкі ды танцы” адбудзецца ў Loft-cafe 23 снежня ў 13:00.
- Уступ
- Бадзюля
- Пра Зайку і Малойчыка
- Дзед Гаюн
- Баламут
- Танцулькі
- Кука
- Пра Казу
- Русалкі
- Велялушная-развітальная