4 сакавіка Сяржук Трухановіч у пабе “Graffity” (Менск)
Майстра блюз-рокавай гітары, удзельнік гуртоў “Крама” і “Палац” Сяржук Трухановіч выдаў свой трэці сольны альбом. Музыка і сябры – Alexander Kiss, Юры Віленчык, Уладзімер Майсюк – прэзентуюць альбом на адмысловым канцэрце ў “Графіці” 4 сакавіка.
Квіткі: 50 000.
Інфармацыя: 638-4444 з мабільнага
““Шлях да мора” ў пэўнай ступені стаў нечаканасьцю, бо думалася, што з сольнай творчасьцю Трухановіч завязаў: ад часоў яго папярэдняй працы “Нараджэньне таямніцы” мінула 10 год. У адрозьненьне ад таго дыску, сьвежы альбом выглядае нашмат больш разнастайным і жывым. Кожны трэк літаральна пульсуе, жыве і дыхае. У гэтым заслуга ня толькі майстра блюз-рокавай гітары, але і запрошаных музыкаў, сярод якіх – той жа Ігар Варашкевіч, Канстанцін Гарачы, Анатоль Горбач. П’есу “Сьвіслач у тумане” ўпрыгожвае акардэон Зьмітра Карабача, яе разам з трэкам “Аўтабугі” з саксафонам Паўла Аракеляна можна лічыць цэнтральнымі на альбоме. Паводле ўласнага вызначэньня Трухановіча, яго музыка найлепш пасуе для праслухоўваньня ў машыне. Калі б у Беларусі вызначалі найлепшы інструмэнтальны альбом, “Шлях да мора”, безумоўна, быў бы у фаварытах.” – піша пра альбом Сяргей Будкін.