21 сакавіка беларускі фолк-мадэрн гурт “Палац” зграе паўнавартасны сольны канцэрт у клюбе “Графіці”.
Калектыў Алега Хаменкі з дваццацігадовай гісторыяй выконвае фалклёрныя песні і аўтарскія творы. Напрыканцы былога году музыкі выдалі сёмы нумарны альбом “Кола Грукатала”, лепшае з якога, безумоўна, можна будзе пачуць на канцэрце.
Кошт: 70 000 папярэдне, 90 000 у дзень.
Інфармацыя: 638-4444