8 лістапада Віктар Сямашка і Кумпанія ў Анты-кавярнi “Дом Фішара” (Менск)

8 лістапада Віктар Сямашка і Кумпанія ў Анты-кавярнi “Дом Фішара” (Менск)

8 лістапада а 19-ай гадзіне ва ўтульнай залі антыкавярні “Дом Фішара” распачнецца прэзэнтацыя новага альбома Віктара Сямашкі “Мала Пана Напалам”.

Назоў «Małapananapałam» — гэта паліндром (верш, што чытаецца ў абодвух напрамках аднолькава): мала пана напалам. На двух СD зьмешчаны запіс зь летняга канцэрту ў ДК «La Мора», аднаго з першых сольных выступаў Віктара Сямашкі (былога ўдзельніка гуртоў “Князь Мышкін” і “Нагуаль”). Усе кампазыцыі ўяўляюць сабой спантанныя перкусыйна-духавыя імправізацыі з выкарыстаньнем loop-эфэкту й без якіх-небудзь фанаграмных загатовак. Падчас выступу ў “Доме Фішара” да Віктара далучацца Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас) і Раман Яраш (барабан).

“Хочацца данесьці да людзей нейкую сьвежую невэрбальную інфармацыю, якую інакш як праз музыку ня выкажаш. Таму форма ў такой музыкі — не зусім традыцыйная. Маладое віно патрабуе новых мехаў! Атрымоўваецца штосьці на перасячэньні фры-джазу, акадэмізму, фальклёру ды электронікі, дзе кожны з чатырох гэтых складнікаў не зьяўляецца сабой у поўнай меры”, – прызнаецца Віктар.

Пазнаёміцца з музычнымі імправізацыямі Віктара Сямашкі можна тут:

http://vvsiamashka.podfm.ru/dp/

http://soundcloud.com/vvsiamashka

http://archive.org/details/ca494_vs

8 лістапада. 19:00. Віктар Сямашка ды Кумпанія. Менск. «Дом Фішара»

Адрэса: пр-т Незалежнасьці, д. 84А.