25 кастрычніка – Дзесяцігоддзе гурта Rokash у клубе Re:Public (Мінск)

25 кастрычніка - Дзесяцігоддзе гурта Rokash у клубе Re:Public (Мінск)25 кастрычніка - Дзесяцігоддзе гурта Rokash у клубе Re:Public (Мінск)Юбілейны канцэрт беларускага неафолк-рок-гурта Rokash пройдзе ў мінскім клубе Re:Public 25 кастрычніка.

Гурт рады заспрасіць усіх разам адсвяткаваць 10-гадовы юбілей у сяброўскай кампаніі на вялікім святочным канцэрце, у якім удзельнічаюць наступныя гурты:

  • ROKASH
  • RE1IKT
  • UNIA
  • ROSY
  • PAWA

Спецыяльны госць імпрэзы – Алег Хаменка (гурт “Палац”).

У межах канцэрту адбудзецца прэзентацыя міні-альбома “Пад знакам крумкача”. Наведнікаю чакаюць шмат конкурсаў, сюрпрызаў, ну і, канешне, мора добрай беларускай музыкі.

Будзьма разам – адарвемся па-беларуску!!!

Кошт квіткоў:

  • 90 000 – першыя 100;
  • 110 000 – папярэдне;
  • 130 000 – у дзень канцэрту;
  • 150 000 – месца за столікам.

Усе, хто набудуць квіток у папярэднім продажы, у дзень канцэрту атрымаюць падарунак – кампакт-дыск з беларускай музыкай.