Мінскі гурт Fratrez выдаў дэбютны альбом, які атрымаў назву «Ora». Дыск быў запісаны падчас выступу калектыва ў скульптурнай зале музея імя З.Азгура ў 2011 годзе.
Fratrez склалі музычную гісторыю з 5 частак. У яе аснову музыкі паклалі спалучэнне сузіральнага, драматычнага і рокавага. «Ora» – гэта момант ўнутранага дзеяння, гэта імгненне, калі чалавек адхіляецца ад разбуральных карцін рэчаіснасці.
Гурт Fratrez за час свайго існавання дэманстраваў сабе слухачам з розных бакоў: былі эксперыменты з тэатрам, архаікай, дыялектамі. Творчы шлях калектыва адлюстроўваецца ў канцэртных праграмах «Um via» і «Daps»(2009), «Sator»(2010), «Kigo»(2010).
Прэзентацыя альбома «Ora» гурта Fratrez адбудзецца ў музеі імя З.Азгура 7 чэрвеня.
Трэкліст
- Arepo
- Metanoja
- Ora-lucidus
- Rotas
- Infinitus