Новыя альбомы мая 2013: Fratrez — «Ora» + аўдыё

Новыя альбомы мая 2013: Fratrez — «Ora» + аўдыёМінскі гурт Fratrez выдаў дэбютны альбом, які атрымаў назву «Ora». Дыск быў запісаны падчас выступу калектыва ў скульптурнай зале музея імя З.Азгура ў 2011 годзе.

Fratrez склалі музычную гісторыю з 5 частак. У яе аснову музыкі паклалі спалучэнне сузіральнага, драматычнага і рокавага. «Ora» – гэта момант ўнутранага дзеяння, гэта імгненне, калі чалавек адхіляецца ад разбуральных карцін рэчаіснасці.

Гурт Fratrez за час свайго існавання дэманстраваў сабе слухачам з розных бакоў: былі эксперыменты з тэатрам, архаікай, дыялектамі. Творчы шлях калектыва адлюстроўваецца ў канцэртных праграмах «Um via» і «Daps»(2009), «Sator»(2010), «Kigo»(2010).

Прэзентацыя альбома «Ora» гурта Fratrez адбудзецца ў музеі імя З.Азгура 7 чэрвеня.

Трэкліст

  1. Arepo
  2. Metanoja
  3. Ora-lucidus
  4. Rotas
  5. Infinitus