Замежнікі пачуюць альбом Litvintroll «Czornaja Panna» раней за беларусаў

Замежнікі пачуюць альбом Litvintroll «Czornaja Panna» раней за беларусаўМінскі folk metal-гурт Litvintroll рыхтуе грандыёзную прэзентацыю дыска «Czornaja Panna», прысвечанага заўчасна памерламу бас-гітарысту калектыва Алегу Клімчанку.

Канцэрт мае адбыцца ў клубе Re:Public 18 траўня, але ўжо 6 траўня наведнікі польскага Blue Note Jazz Club у рамках V Дзён беларускай культуры ў Познані змогуць пазнаёміцца з новым альбомам Litvintroll у жывым выкананні.

Што тычыцца беларускіх паклоннікаў Litvintroll, дык яны (калі не лічыць мінскую прэзентацыю) змогуць у гэтым канцэртным сезоне пачуць гурт хіба ў чэрвені на фэсце “Купальскае кола”. Потым музыкі плануюць зладзіць тур на падтрымку рэліза: выступіць з новай праграмай у Польшчы, Расіі, Літве і, магчыма, у Скандынавіі.

http://www.youtube.com/watch?v=b5jqT_y3OmA

Дарэчы, як распавялі ўдзельнікі Litvintroll на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да выхаду “Чорнай панны”, дзвюхгадзінны канцэрт-прэзентацыя ў Мінску мае зрабіцца надзвычайнай падзеяй.

Музыкі падрыхтавалі цікавае шоў, шмат сюрпрызаў, чакаюцца знакамітыя госці. Падтрымаць Litvintroll прыедзе і расійскі progressive pagan folk metal-гурт “РарогЪ”.

http://www.youtube.com/watch?v=_wBHuNhnv0g