КАНЦЭРТ АДМЕНЕНЫ
26 красавіка у Rocker Bar Forodwaith прэзентуе альбом “Nirnaeth Arnediad” у рамках імпрэзы пад назвай GWEIN FOROD. У канцэрце таксама прымуць удзел наступныя беларускія гурты:
Omut (Folk Metal/Драгічын-Менск) – удзельнік шматлікіх буйных фестываляў, прадстаўнік Беларусі на Metal Heads Mission 2012,
Riverdale (Melodic Death Metal/Менск) – пасьпяховыя старажылы беларускае метал-сцэны,
Axanit (Sympho Death Metal/Новалукомль) – праект музыкаў гурта Deathsaint.
Такім чынам:
• FORODWAITH
• Omut
• Riverdale
• Axanit
Акрамя таго, будзе ўсталяваная кропка боды-арту, дзе бескаштоўна можна будзе атрымаць прафесійны малюнак на любы густ па жаданьні!
Кошт уваходу: 40 тбр (на месцы ў дзень канцэрта).
FORODWAITH – адзін зь лідэраў метал-сцэны Беларусі ў напрамку melodic death metal, раней вядомы пад шыльдай MINAS MORGUL. У актыве гурта выступы на буйных фестывалях, як беларускіх, так і замежных.
У 2012 годзе Forodwaith выпускае альбом, майстарынг якогда быў зроблены ў Фінляндыі на студыі Finnvox, вядомай па працы з такімі камандамі, як Nightwish, Eluveitie, Moonspell ды многімі іншымі. Альбом атрымаў назву “Nirnaeth Arnediad”, створаны пад уплывам творчасьці прафесара Толкіна, у ім закранутыя тэмы фэнтэзійнага сьвету, скандынаўскі гераічны эпас. Адметныя ўласьцівасьці – агрэсіўныя высокатэхнічныя гітарныя сола, атмасферныя клавішныя элементы, а таксама прысутнасьць эльфійскіх моваў Сіндарын і Квэнья ў лірыцы песень.