11 чэрвеня ў Браславе адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

11 чэрвеня ў Браславе адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»
Дні сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»11 чэрвеня ў Браславе адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»

11 чэрвеня 2011 г. Браслаў. Замкавая гара.

У ПРАГРАМЕ:
11.00-12.00. Продаж білетаў, знаёмства наведвальнікаў з пляцоўкай на Замкавай гары.
12.00-13.00. Шэсце клубаў-удзельнікаў па гарадзішчу. Прадстаўленне клубаў-удзельнікаў, майстроў, музыкаў, прадстаўленне рамесніцкай і архелагічнай пляцоўкі. Здабыча жывога агню. Урачыстае адкрыццё Фэсту.

Баявая праграма. (можа мець невялікія зьмены менавіта у баявой частцы)
13.00-14.00. Турнір “Ратнае кола.”( баявое спаборніцтва сярод ваяроў ІХ-ХІІІ стагодзяў).
14.00-14.15. Выступленне гурта “ Люташ”
14.15-14.35. Паказальныя баі сярод ваяроў ХІV-ХV стагодзяў.
14.35.-15.05. Вандроўны тэатр лялек “ Капялюш” спектакль “ Полацкая батлейка”.
15.05-15.20. Выступленне гурта “ Княжыч”.
15.20.- 16.20. Баі на мосце ( паказальныя баі сярод ваяроў ІХ- ХІІІ ст.)
16.20.-16.40. Выступленне гурта “ Люташ”
16.40-17.00. Бугурт (баі сярод ваяроў ІХ- ХІІІ ст.)
17.00-17.15. Выступленне гурта “ Княжыч”.
17.15. Падвядзенне вынікаў.
17.30. Канцэрт гурта “ Тэстаментум тэрра”.
На працягу мерапрыемства будуць працаваць выставы:
“Рыцарскі шацёр” (мэбля, посуд, вопратка, пабытовыя прадметы, настольныя гульні); “Архаічныя музычныя інструменты”; Пляцоўка “Жывой археалогіі”.

Дэманстрацыя тэхналогій:
– ткацтва на вертыкальных кроснах, іголкавага шыцця;
– апрацоўкі ільну, воўны, прадзення на верацяне;
– пляцення і ткацтва паясоў, пляценне сетак;
– гістарычнага пісьменства;
– ганчарства ранняга і сталага сярэднявечча; кансервацыі ганчарнага посуду;
– спіральнага пляцення, вырабу з бяросты;
– вырабу лыжак, карцаў, верацёнаў;
– вырабу галаўных убораў у тэхніцы валяння;
– апрацоўкі косці, адліўкі з металу, кавальства;
– неалітычная пляцоўка (апрацоўка косці, крэмяню, ляпная кераміка),
– дэманстрацыйны археалагічны раскоп.

1 comment on “11 чэрвеня ў Браславе адбудзецца фестываль сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава»Add yours →

Добавить комментарий