Trollwald: “Мы не будзем спяваць, як Тар’я Турунен” + відэа з рэпетыцыі

Карэспандэнт Metalscript.Net пагутарыў з экс-удзельнікамі беларускага folk metal-гурта Litvintroll – франтмэнам Андрэеем Апановічам ды гітарыстам Аляксеем Жабуронкам пра новы праект Trollwald.

Музыкі распавялі пра тое, чым парадуе слухачоў новы гурт, а таксама дазволілі паназіраць, якія кампазіцыі яны рыхтуюць да першага выступу Trollwald, што адбудзецца на “Калядным фэсце” ў Мінску 25 снежня.

Глядзіце эксклюзіўнае відэа ніжэй.