Канцэрт-экскурсія гурта Re1ikt. Відэа

Мінскі гурт Re1ikt правёў новую рок-экскурсію па сваёй гісторыі 10 чэрвеня. На канцэрце ў клубе “Графіці” музыкі распавялі пра гарады і фестывалі, дзе ім даводзілася выступаць. Сярод іх былі BeFree, “Басовішча”, “Бардаўская Восень”, канцэрты серыі Budzma Tour і шмат інш.

Хлопцы падзяліліся, што ў дадзены момант яны працуюць над новай этна-праграмай, якую плануюць прэзентаваць на фестывалі “Басовішча 2013” у ліпені. Таксама слухачы даведаліся пра некаторыя цікавыя гісторыі з жыцця гурта, паглядзелі фатаграфіі з розных перыядаў існавання Re1ikt, убачылі некаторыя цікавыя музычныя інструменты і прылады, якімі гурту даводзілася карыстацца. Акрамя таго, музыкі выканалі любімыя старыя песні, якія даўно не гралі на канцэртах.

http://www.youtube.com/watch?v=AOo8xWvlgFk