26 студзеня VURAJ у Палацы культуры «Беліцкі» (Гомель)

26 студзеня VURAJ у Палацы культуры «Беліцкі» (Гомель)

Упершыню у Гомелі адбудзецца звышнефарматная вечарына!!!

Гомельская краязнаўчая аранізацыя “Талака” прэзентуе плён сваіх этнаграфічных вандровак.

Вы убачыце ПЕРШЫ (спадзяемся не апошні) У НАВЕЙШАЙ ГІСТОРЫІ ГОМЕЛЯ МУЛЬТФІЛЬМ па матывах фальклора Гомельшчыны.

І усё гэта будзе адбывацца ў атмасферы сакавіай беларускай музыкі, бо у гасцях VURAJ-музычна-вандроўны аркестрык (Менск) !!!!

Прыходзьце самі, запрашайце сяброў, бярыце дзетак, бо вас чакае вечар цудоўнай музыкі, беларускіх казачак, народных танцаў!!!!

Вандруйма разам ў свет этнічнай музыкі!!!!

Усё мае адбыцца 26 студзеня у 17.00 у Палацы культуры «Беліцкі».

Увага!!!!Уваход вольны