29 студзеня культурна-адукацыйны праект “РЭЛІКТ” у літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Менск)

29 студзеня культурна-адукацыйны праект “РЭЛІКТ” у літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Менск)

Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае культурна-адукацыйны
праект “Рэлікт”.

У межах гэтага праекта на працягу года адбудзецца шэраг прэзентацыйных
мерапрыемстваў, якія дапамогуць пазнаёміцца са скарбамі музея Максіма
Багдановіча. Мы прадастаўляем магчымасць пабачыць унікальныя прадметы
з фондаў музея па-за межамі пэўнай экспазіцыйнай сістэмы, цалкам
сканцэнтраваўшыся на іх гісторыі і на тым, якую ролю яны адыгралі ў жыцці
і творчасці маладога генія беларускай літаратуры.

29 студзеня (аўторак) а 18-й гадзіне адбудзецц першая імпрэза “Нашы
скарбы. Слуцкі пояс”

Слуцкі пояс – сімвал беларускай культуры і, як кожны сімвал, ён мае сваё
паходжанне, міфалогію, свае загадкі.

Падчас імпрэзы вы зможаце ўбачыць адзін з самых каштоўных экспанатаў
музея Максіма Багдановіча, даведацца пра тое, які сакральны сэнс хаваюць
у сабе паясы, хто спрычыніўся да стварэння слуцкай мануфактуры і чаму не
трэба верыць на слова Максіму Багдановічу, а таксама паслухаць цудоўных
музыкаў з гурта Re1ikt.

Уваход вольны.

Куратар праекта − Міхал Бараноўскі, 8 (017) 200 62 13, 8 (029) 850 73 27

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 7а
(Траецкае прадмесце)

29 студзеня 2013 г., аўторак.

Пачатак: 18:00