Белорусская neofolk-rock группа “Рокаш” дает немало концертов. Еще бы, ведь лиричность и драйв подкупают сразу. Где-то воодушевленно, светло взгрустнется, а уже через композицию захочется плясать и хаером махать. Ох, и редко удается такое фолк-рокерам, у которых и тексты и музыка – авторские. В чем же секрет? Рассказывает бас-гитарист, концептуалист, автор слов Лявон Казаков.
– Не могу не начать интервью с вопроса о том, когда же выйдет ваш дебютный официальный релиз, который поклонники ждут уже более 3 лет. На какой стадии он сейчас находится и что его ожидает в ближайшее время?
– Абсалютна заканамернае пытанне. На самой справе, і сапраўды працэс выдання альбома вельмі зацягнуўся. Гэтаму есць цалкам аб’ектыўныя прычыны. Працуючы над альбомам мы кіраваліся прынцыпам здаровага перфекцыянізму, то бок, нам хацелася дасягнуць максімальнай якасці гучання. Ну а гэта ўжо, у сваю чаргу, вымагала доўгай і напружанай студыйнай працы. Зрэшты, гледзячы па ўсім, гэтая праца падыходзіць, нарэшце, да лагічнага завяршэння – трэкі зведзеныя і зараз знаходзяцца на стадыі мастэрынгу.
– Чтобы подготовить публику и подогреть интерес до накала, расскажи, что войдет в альбом, как он будет оформлен и о прочих интересных фишках?
– У альбом увойдуць 11 трэкаў, якія і складаюць касцяк нашай сённяшняй канцэртнай праграмы. На 99 адсоткаў назва альбома “Запалі агонь”. Цяпер супольна з дызайнерам Вольгай “Эльзай” Ярмолінай афармляем яго вокладку. Безумоўна, будуць пэўныя сюрпрызы і ў нашым гучанні. Гэтак, у працэсе запісу прымала ўдзел сесіенная віяланчэлістка, некаторыя моманты аздобленыя гукамі варгана, а таксама рознымі электроннымі эфектамі. Усе гэта, я спадзяюся, зробіць гучанне альбома больш багатым і разнастайным.
– Одна из последних представленных людям песен, завоевавшая популярность на концертах и в Байнете – “Дзеці паўночнага ветру” – это уже не только традиционный для вас фолк-рок, но и элементы транса и прочей электронщины. Наверняка, потихоньку появляется новый материал: он также будет в этой новой стилистике, то есть с электронными привнесениями?
– Безумоўна, у нашай творчасці будуць прысутнічаць розныя электронныя элементы. Аднак мы імкнёмся не забываць пра, так бы мовіць, свой твар, пра тое, што есць нашая творчасць, і як мы сабе яе ўяўляем. Таму не трэба чакаць трансфармацыі “Рокаша” ў якое-небудзь Prodigy ад беларускага неафолька – музыка цікавая, але усе ж не зусім наш гэты шлях. Зрэшты, не будзем адмаўляцца і ад розных эксперыментаў, у тым ліку і з электроннай музыкай. Пажывем-пабачым…
– С переходом группы в электричество у “Рокаша” появилось много танцевальных песен, элементы ска. Ждать ли от вас лиричных баллад?
– У нашай творчасці есць і хуткі драйвовыя тэмы, і лірычныя балады. Мы ніколі і не задумваліся пра тое, каб зрабіць акцэнт на нечым адным. Ды і няма сэнсу гэта рабіць. Я лічу, што падобнае спалучэнне дадае гарманічнасці нашай творчасці, адлюстроўвае самыя розныя бакі нашага светаўспрымання, нашай ментальнасці.
– Как вы считаете, насколько жанр баллады актуален в современной музыке?
– тут, па-мойму, не можа быць нават і спрэчак. Прыгадайце наўскідку найлепшыя, на вашую думку, песні сусветнай рок-музыкі – і прасачыце суадносіны “балады – хуткія песні”. Не ведаю як у вас, а ў мяне атрымалася прыкладна 70% на 30%. Вось і адказ.
– Также за последние годы вы несколько уклонились от первоначальной концепции – посвятить свое творчество славной белорусской истории. Почему это произошло? В новых песнях останется ли историческая тема хотя бы на уровне символов и метафор, которые можно назвать отличительной чертой лирики “Рокаш”?
– Я не сказаў бы, што мы вельмі ўжо моцна адхіліліся ад першапачатковай канцэпцыі. Лірычныя героі нашых песняў па-ранейшаму працягваюць знаходзіцца ў створанай намі прасторы міфалагізаванага беларускага Сярэднявечча. Іншая справа, што сімволіка становіцца ўсе болей і болей шматузроўневая. Зрэшты, я не лічу што гэта так ужо і кепска. Кожны чалавек можа знайсці ў нашай музыцы нешта свае, неяк па-свойму пераасэнсаваць змест нашых песень, і гэта цудоўна!
– Один из ваших основных инструментов, придающий звучанию группы узнаваемость и мелодичность – флейта. Знаю, что вы уже около полугода ищете себе постоянную флейтистку. Чем увенчались поиски на данном этапе, и какую программу (старое, новое) вы исполните на ближайших концертах с новой участницей группы.
– Так, у апошні час мы шукаем новую флейтыстку. Пакуль што мы працуем з сэсійнымі флейтысткамі, але гэта, безумоўна, трохі замаруджвае працу над новай праграмай і прэзентацыяй яе шырокаму колу слухачоў. Пакуль што нашыя новыя песні чулі толькі некаторыя сябры, якія завітвалі да нас на рэпетыцыі. Зрэшты, есць пэўныя спадзяванні на тое, што ў хуткім часе мы ўсе ж вырашым гэтае пытанне, і склад гурта зноўку стане поўным, а праграма – абноўленай. Так што сачыце за навінамі…
Ближайшие выступления Рокаш:
27 мая Moon Far Away в Минске при поддержке Рокаш, Re123+, Dalina
И все таки я никогда наверное не пойму – почему Рокаш – неофолк…