1 мая. Сяргей Васілюк

vasilukd0b2d0b0d181d196d0bbd18ed0ba-d184d0bbd0b0d0b5d1801 мая лідэр ТС Сяргей Васілюк прэзентуе ў Мінску свой сольны акустычны альбом «Сховане обличчя». Гэтае выданне — тое, што так ці інакш не ўвайшло ў праграму Тінь Сонця, не падышло па фармату альбо банальна гучала лепш у акустыке, калі слова «банальна» ўвогуле можна ўжыць у адносінах да творчасці музыкаў ТС.

У праграме як песні з альбому «Сховане обличчя», так і старыя песні Тінь Сонця, якія даўно сталі без перабольшвання хітамі украінскай рок-музыкі.
У гэты дзень для прыхільнікаў Тінь Сонця і проста шанавальнікаў якаснай музыкі свае дзьверы гасцінна адчыняе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы. Пачатак імпрэзы запланаваны на 18.00.

Кошт квіткоў — 20000 у папярэднім продажы і 25000 — у дзень канцэрта
Каб замовіць квіткі звяртайцеся па тэл. +375293030061, альбо +375295577185
Колькасць месцаў вельмі абмежавана!
На канцэрце можна будзе набыць дыскі з альбомам Сяргея Васілюка «Сховане обличчя» па кошце 15000 рублёў.

1 comment on “1 мая. Сяргей ВасілюкAdd yours →

Добавить комментарий