Фестываль беларускай музыкі “Багач”, прымеркаваны да дня восеньскага раўнадзенства, пройдзе ў сталічным клубе Re:Public 24 верасня.
Назва фестывалю традыцыйная. Багач – восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень продкі беларусаў падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.
У праграме свята выступы фолк-гуртоў розных стылёвых кірункаў ды старажытны абрад і традыцыйныя спевы ад сяброў рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».
На сцэну выйдуць medieval-гурт «Стары Ольса» з найлепшымі творамі за 15-гадовую гісторыю існавання калектыву, fantasy folk-бэнд Irdorath з танцавальнай праграмай ды folk rock-гурт Rokash з прэзентацыяй кампазіцыі «Вяртанне» ды ўлюбёнымі публікай спевамі.
Кошт квіткоў:
- 200 000 рублёў – танцпляц;
- 300 000 рублёў – месца за столікам – (толькі ў касе клуба Re:Public);
- 250 000 рублёў – танцпляц (у дзень канцэрту);
- 300 000 рублёў – месца за столікам.
Пункты продажу:
- каса клуба Re:Public (з 14:00 да 20:00 апроч нядзелі);
- пераход ст. м. “Плошча Якуба Коласа”;
- сайт клуба Re:Public.
Даведкі па тэлэфонах:
- +375 29 110 35 35,
- +375 29 141 94 97.
Адрас пляцоўкі: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62, (ст. м. “Кунцаўшчына”).
Пачатак канцэрта: 18:00.