Вялікі сольны канцэрт беларускага folk metal-гурта Litvintroll пройдзе ў Брэсце ў клубе “Сфера” 7 чэрвеня.
Litvintroll зноў збіраюцца ў шлях!
Год таму ў сталіцы гурт з поспехам прэзентаваў свой другі альбом “CzornajaPanna”,
які на меркаванне шматлікіх крытыкаў і выданняў быў прызнаны найлепшым альбомам у Беларусі за апошні час.
З таго моманту Litvintroll вандруюць па свеце. Музыкі гартуюць сваё канцэртнае майстэрства на пляцоўках Еўропы і Беларусі. Таму тролі не толькі здольныя выдатна працаваць у студыі,але і вартыя зрабіць сапраўднае шоў на сцэне. Хто быў на іх канцэртах, той зведаў гэта на ўласнай скуры.
У чэрвені Litvintroll збіраюцца ў чарговы тур, падчас якога зладзяць выступы ў Беларусі, Украіне і Польшчы.
Асаблівае месца гэтым разам адводзіцца Брэсту, дзе адбудзецца вялікі сольны канцэрт. Падтрымку ў гэтай імпрэзе тролям акажа ансамбль SandGlass.
Трэба адзначыць, што амаль усе мінулыя беларускія выступы абмяжоўваліся Мінскам і яго ваколіцамі, таму брэсцкі фэст стане новай вяхой, якая можа распачаць доўгачаканы ўсебеларускі тур Litvintroll.
Троля ў кожную хату!!!
Квіткі можна набыць:
- у краме музычных інструментаў Crazy Sound на адрасе вул. Савецкая 83, ГК “Гасцінны Двор”, цокальны паверх, п. 15ц з 10:00 да 19:00 штодня;
- камп’ютарны сэрвіс, вул. Маскоўская 326 (першы паверх крамы “Абутак”) з 9:00 да 18:00;
- патэлефанаваўшы на нумар +375 33 684 49 29.
Кошт:
- 80 000 – папярэдні продаж,
- 100 000 – у дзень канцэрту.
Адрас клуба: г. Брэст, вул. Суворава, 108.
Пачатак у 18:00.