1 траўня – Travień Fest у клубе “Піраты” (Мінск)

1 траўня - Travień Fest у клубе "Піраты" (Мінск)1 траўня - Travień Fest у клубе "Піраты" (Мінск)Travień Fest – справаздачны канцэрт па выніках году працы партала BelMetal пройдзе ў Мінску ў клубе “Піраты” 1 траўня.

Выступаюць:

  • FORODWAITH (folk melodic death metal)
  • OMUT (folk metal)
  • MASSENHINRICHTUNG (heathen metal)
  • VAPOR HIEMIS (pagan ebm)
  • + KETRI (eclectic ethno dance show)

“Сёлета імпрэза адбудзецца ў агульнадзяржаўны выходны дзень 1 траўня (мая). І гэтым разам нашая канцэпцыя будуецца вакол тэматыкі фолку, народу і этна. Чатыры моцныя гурты і яскравы дзявочы танцавальны калектыў. Вечар павінен быць, як меншае, неблагім. Надта хваліцца мы ня хочам, бо заўсёды знойдзецца нехта надта разумны… але ўсё ж прафесійнае тэатральнае сьвятло, конкурсы, розыгрышы, фотапіты, відэаздымка, адмысловыя госьці, іншыя нішцякі… Проста файнае шоў для народу”, – запэўніваюць арганізатары.

Квіткі:

  • 60 000 – першыя 100;
  • 80 000 – астатнія папярэдне;
  • 100 000 – у дзень канцэрту;
  • 120 000 – столік.

Дзе набыць:

  • крама “Рок-Бастион” (ст. м. “Міхалова”, ГЦ “Глоба”, пав. 66);
  • kvitki.by.

Куды тэлефанаваць: (029)2-666-123.

Месца: клуб “Піраты”, Партизанский пр-т, 6а.