Купальскі канцэрт гуртоў Re1ikt і «Альтанка» адбудзецца 23 чэрвеня ў TNT Rock Club. Мерапрыемства пройдзе напярэдадні старажытнага містычнага беларускага свята Купалля – дня летняга сонцастаяння. На сцэне мінскага клуба выступяць гурты, якія спалучаюць беларускі фолк з рокам і блюзам.
У рамках фолк-свята мінская мастачка Лінка Вайтвулф створыць этна-мехендзі (часовую ведычную татуіроўку, якая малюецца пры дапамозе хны) і атрымае такі падарунак той, хто прыйдзе ў этнічным строі.
TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 20:00
Уваход: 40.000
Інфалінія: +375 (29) 655-55-55
Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем.
Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак, сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.
Re1ikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.
Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І, ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной пераўтвараецца ў паветраную і лірычную.
Канцэрты і фестывалі
За час існавання Re1ikt паспеў паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне, Беларусі. Сярод іх Tautu Muge (Вільнюс), Halfway Festival, Camera!Ta (Беласток), Jesien Bardow (Бельск), Basowiscza (Гродэк), Be Free (Чарнігаў), а таксама беларускія «Камяніца», «Дах», «Наш Грюнвальд», «Калядны фэст», «Жывы Гук Online», «Акустика весны» і інш.
Гурт Re1ikt прымаў удзел у праектах і конкурсах «Больше ни звука!» (кампанія ААН супраць хатняга гвалту), «Тузін.Немаўля» (агучванне першых нямых беларускіх фільмаў 20-х гадоў), «Ночь Музеев» (Нацыянальны мастацкі музей, Музей Якуба Коласа, Музей Янкі Купалы, Музей Максіма Багдановіча), Дні вулічнай музыкі, Global Battle of the Bands на ТБ, «Жывы тузін».
Re1ikt двойчы даваў вялікія сольныя канцэрты ў клубе Re [:P] ublic, у межах міні-тураў выступаў у шматлікіх гарадах Беларусі: Гомель, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Бабруйск, Віцебск, Гродна, Барысаў і інш.
Узнагароды і перамогі
У 2009 годзе гурт выйграў Гран-пры на фестывалі Jesien Bardow у Польшы. У 2010 годзе гурт стаў лепшым у намінацыі «Альтернатива» на фестывалі «Музыкальный спарринг-2», а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый у конкурсе «Купалаўскія вакацыі». В 2011 годзе гурт стаў адкрыццём года па версіі партала «Тузін гітоў». В 2012 годзе каманда атрымала перамогу ў праекце «Бульфэст International». Па выніках фестываля «Даем рады» Re1ikt атрымаў намінацыю «Надзея-2013».
CD и DVD
На рахунку у Re1ikt 3 студыйных альбома. «Рэкі прабілі лёд» (2011, бэстсэлер «Vigma», перавыданне ў 2012 годзе) і «Клиника» (2009, Go Records) былі афіцыйна выпушчаны на лэйблах. Таксама Re1ikt зняли 4 відэакліпа, выдалі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»). Таксама Re1ikt прымаў удзел у кампіляцыях з іншымі гуртамі.
Сёння
На дадзеным этапе гурт Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома. Новую праграму, якая будзе яшчэ болей арыгінальнай і яскравай, калектыў плануе прэзентаваць на летніх фестывалях.
«Альтанка» – гэта адзін з спадкаемцаў калектыву «Троіца», які набыў папулярнасць у складзе Івана Кірчука, Дзмітрыя Лук’янчыка і Віталя Шкілёнка.
Пераможца сорасаўскага фестывалю «Уступи дорогу! » (1996 г.) і «Рок-каранацыі’98» (у намінацыі «Традыцыі і сучаснасць»), удзельнік мноства міжнародных фестываляў: піцерскага, арганізаванага ў 1997 г. «Тэатрам «ДДТ», фестывалю «Единый мир», уладкаванага ў 1997 г. на гонар 850-годдзя Масквы, нідэрландскіх, славенскіх, аўстрыйскіх, венгерскіх, польскіх і інш.
У 1998 г. на галандскай студыі «Pan Records» «Троіца» запісвае альбом, а ў 2000 г. спыняе існаванне.
У 2004 г. збіраецца гурт «Альтанка» у складзе Дзмітрыя Лук’янчыка, Віталя Шкілёнка і Сашы Джая.
У маі 2012 г. з гурта сыходзіць Дзіма Лук’янчык.
З гэтага моманту пачынаецца найноўшая гісторыя гурта.