Litvintroll прэзентавалі ў Мінску альбом “Czornaja Panna”. Відэа

Litvintroll прэзентавалі ў Минску альбом «Czornaja Panna». ВідэаГрандыёзная прэзентацыя другога альбома беларускага folk metal-гурта Litvintroll прайшла ў мінскім клубе Re:Public 18 траўня.

Шоў, карпатліва рыхтаванае ўдзельнікамі Litvintroll і не абдзеленае пільнай увагай тутэйшай публікі нават напярэдадні з’яўлення ў Беларусі сусветных metal-зорак, паказала, як значна спрагрэсаваў гурт з выданнем “Чорнай панны” (як творцы, як выканаўцы, як шоўмэны) ды канчаткова пацвердзіла думку пра тое, што цяпер на беларускай (а можа, і на агульнаеўрапейскай) сцэне Litvintroll стаяць як роўныя поплеч з ветэранамі жанру Gods Tower.

http://www.youtube.com/watch?v=DJuVngoqPP4

Падтрымаць і павіншаваць сяброў з рэлізам з Масквы прыехаў progressive pagan folk metal-гурт “РарогЪ”.

Тым чытачам, якія з нейкай прычыны не здолелі наведаць гэтую чароўную прэзентацыю, або ахвотным зноў апынуцца ў незабыўнай атмасферы змрочнага свята “Чорнай панны”, Metalscript.Net прапануе паглядзець відэа з канцэрта Litvintroll і “РарогЪ” у Мінску.

http://www.youtube.com/watch?v=Bt_1bQUtUMs

Цяпер рэдакцыя Metalscript.Net рыхтуе да публікацыі фоторэпартаж з презентацыі альбома “Czornaja Panna”, які ў хуткім часе з’явіцца на старонках сайта. Чакайце абнаўленняў!