15 верасня фестываль «Камяніца» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо)

15 верасня фестываль «Камяніца» ў Музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо)

Фолк-фэст «Камяніца» адбудзецца ў чацвёрты раз!

На галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты: «Ліцвіны», «Гаротніца», «Крамбамбуля», FolkRoll і Наста Някрасава, Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky.

Адмысловы госць – гурт «Іван Купала» (Расія) з хітамі і новым альбомам «Родина», запісаным паводле народных спеваў Палесся.

Сцэна аматарскіх калектываў – дзіцячыя і дарослыя хоры, ансамблі, гурты.

А таксама: традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў..

Месца правядзення

Музей народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак «Малінаўка»), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18-20 стагоддзяў.

Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты.

Квіткі:

Кошт квітка для дарослых складае 25 тыс. руб, для школьнікаў – 12,5 тыс. руб, для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях – вольны. Даведка: (033) 673 83 97.

Як даехаць:

– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэррыторыю фестывалю).

– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя».

– Фестывальным аўтобусам (по запаўняльнасці, бясплатна) ад прыпынка «Малінаўка 6″ (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 гадзін. Апошні аўтобус на Мінск ад’язджае ў 22.00.