3 чэрвеня этна-трыа «Троіца» і «Kapela Ze Wsi Warzawa» у КЗ «Мінск»

Folk-world, ethno-fusion, folk-fusion… гэты шэраг можна працягваць доўга ў спробе дакладна вызначыць жанр той унікальнай падзеі, дзе пашчасціць пабываць мінчукам 3 чэрвеня.
Гэтыя тэрміны добра вядомыя і змястоўныя для захопленых меламанаў, але парадокс у тым, што музыка, якая будзе гучаць у канцэртнай зале «Мінск» цёплым летнім вечарам, адрасаваная не толькі і не ў першую чаргу знаўцам сучасных версій этна-фолка.

Дзве бліскучых каманды, дзве суперпрафесійных з’явы суседніх культур сваімі канцэртамі па ўсім свеце гадамі пацвярджаюць: тое, што яны выконваюць – зразумела, любіма, жадана ўсюды і зразумела ўсім!

У дзень Святой Троіцы праваслаўнага каляндара канцэрт гасцінна адкрые ўнікальнае этна-трыа «Троіца». Нашаму гледачу не трэба доўга і падрабязна апісваць іх творчасць – сталыя штогадовыя аншлагі на канцэртах, дзесяткі прэстыжных узнагарод і намінацый пацвярджаюць іх зорны статут. Для тых, хто не сочыць за музычнымі навінамі, з гонарам паведамім з апошняга: альбом «Зімачка», які складзе частку канцэртнай праграмы трыа, атрымаў пяць узнагарод на прэміі Experty.by: быў прызнаны лепшым беларускамоўным альбомам, лепшым фолк-альбомам, атрымаў прызы народных экспертаў і вялікага журы, і галоўны прыз – «Альбом Года», а па выніках Нацыянальнай музычнай прэміі «Троіца» стала «Групай 2011 года Беларусі».

У другой палове канцэрту вас будзе захапляць і здзіўляць “культ” польскай Folk-World сцэны – знакамітая ва ўсім свеце «Kapela ze Wsi Warszawa» – упершыню ў Беларусі! Сусветныя туры (4 кантынента, больш за 30 краін свету), найпрэстыжныя ўзнагароды, супрацоўніцтва з сусветнымі зоркамі ( Джэк УОЛЛІ, Пітэр ГЭБРЫЭЛ, Сэндзі СКОФІЛД, «Hedningarna»), сусветная прэм’ера фільма BBC аб музыках – вось экстракт сапраўднай папулярнасці капэлы. Выступ польскіх музыкаў сур’ёзна пашырыць уяўленне гледача аб патэнцыяле нацыянальнага фальклору, аб тым – наколькі выдатная і нечаканая World-інтэрпрэтацыя архаічнай культурнай спадчыны.

Шматлікія рэцэнзіі апісваюць музыку капэлы самымі разнастайнымі спосабамі і эпітэтамі, з якіх можна вылучыць галоўнае – старажытная музыка рэгіёна Мазоўша спалучае і элементы трансу з абрадаў Вуду, і жорсткасць панк-рока, і варыятыўнасць джаза, і душу блюзу! Усё залежыць ад таго, што жадаеш знайсці.
Тое, што Вас чакае, будзе сапраўды канцэртам года – зоркі склаліся!

Инфа-лінія:
8 017 328 66 38 (каса к/з Мінск)
8 044 794 21 75 (велком)
8 033 341 22 10 (мтс)

Кошты:
80 000– 200 000 руб.

Пункты распаўсюду:
Каса к/з Мінск
Пераход пл.Я Коласа
Пераход каля ГУМа
Касы TICKETPRO
Офіс ТАА «ПАН-студыя» (вул.Гікала 22/б, офіс 21, ад 10.00 па 18.00 апроч суботы і нядзелі)