Доўгачаканы metal-фэст Hard Life – Heavy Music прайшоў у сталічным клубе Re:Public у пятніцу 13 красавіка.
У фестывалі ўдзельнічалі вядомыя беларускія гурты Imprudence, Soulsides, Straight Land, Exegutor, Versus 7 і A-L Grind.
Яшчэ на сцэну павінны былі выйсці Symphony of Seven, але хлопцы папярэдзілі публіку, што не выступяць праз тэхнічныя праблемы.
Пачалі канцэрт death-металісты Exegutor – страшэнны гроўл і хуткія бласт-біты Асабліва ж крута зрабілі кавер на нарвежскі Mayhem.
Пасля іх на сцэну выйшлі людзі ў жудасных гумовых масках – гэта быў гурт A-L Grind. А як хлопцы вызначаліся тэрмінам grindcore, дык спявалі піг-войсам пра “каханне”. Зайгралі 16 кароткіх песень з такімі назвамі, што падчас іх абвяшчэння ў слухачоў курчыліся твары.
Versus 7 то спявалі, то чыталі рэп у суправаджэнні качавых hardcore-рыфаў. Слэм і мош панаваў на танцполе.
Потым былі Soulsides – вядомы беларускі thrash / heavy, які заспаваў па-беларуску патрыятычныя кампазіцыі з меладычнымі партыямі – хлопцы цудоўна паказалі сябе. Песню “Не для мяне” выканалі на біс.
Выступ Imprudence прымусіла фэнаў усміхацца, бо вакаліст не разлічыў колькасць алкаголю перад выйсцем да мікрафона, праз што быў паваліўся проста ля бубнаў.
Апошнімі на сцэну ўзышлі Straight Land. Гурт вызначыўся псіхадэлічнымі спевамі і проста цудоўным каверам кампазіцыі “Would?” амерыканцаў Alice In Chains.
Увогуле, фэст прайшоў як звычайна паспяхова, не гледзячы на некаторыя праблемы. Хіба што крыху засмуціла маленькая колькасць публікі.
Piotr Varanko