Дударскі Клуб запрашае на адкрыццё пятага сезону фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў!
З маленькага бара за пяць год вечарыны дараслі да фармата вялікага клуба, і ў гэтым сезоне мы, традыцыйна праз сераду, сустракаемся ў клубе Re:Public — з вялікім танцполам і двума барамі! Цяпер месца хопіць усім!
Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.
Разым з тым, не забудземся мы і пра сьвята Дзядоў, на якое прыпадае адкрыцьце сэзону.
У праграме:
выступы адмысловых гасьцей,
беларускія і еўрапейскія народныя танцы
джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Стары Ольса, Cornucopia, Testamentum Terrae, Келіх Кола i iншых
Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.
Вечарыны Дударскага Клуба дый самі посьпехі ў адраджэньні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў! Хіба такое можна прапускаць?
2 лістапада (серада), 19:00 – 23:00
клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,
(200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)
Кошт уваходу — 15 000 руб.
УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна ;)
А яшчэ ў гэтым сезоне чэк-бару ня будзе, напоі набываюцца самастойна, працуюць два бары.
0 comments on “2 лістапада адкрыццё новага сезону Дударскага Клуба ў клубе Re:Public”Add yours →