У рэстаране «Камяніца» 12 лістапада адбылася прэс-канферэнцыя беларускага гурта Re1ikt. Яна была прысвечана ў першую чаргу надыходзячаму канцэрту калектыва ў клубе Re:public.
Каб пагутарыць з журналістамі і фанатамі сабраліся музыканты гурта: барабаншчык Аляксандр Дземідзенка, басіст Зміцер Наркевіч, гітарыст Віталь Макшун, вакаліст Уладзімір Казлоў, піар-мэнэджар Алена Жукава. Таксама былі запрошаны адмысловыя госці: прадстаўнік лэйбла Vigma Аляксей Багдасар’ян і арганізатар канцэртаў у беларусі Віталь Сапрановіч.
Канешне, у першую чаргу асабістую ўвагу музыкі засяродзілі на будучым канцэрце. Распавялі, якія неспадзяванкі будуць чакаць слухачоў, хто з’явіцца на сцэне разам з Re1ikt і пра іншыя цікавыя моманты.
Аляксандр Дземідзенка: – Гэта будзе нейкі выніковы канцэрт нашай дзейнасці за год. Мы будзем граць як старыя, так і новыя песні. Канцэрт будзе ўмоўна падзелены на дзве часткі. Перашя будзе лайтовая акустычная, а другая – эксперыменатльная і цяжкая. Мы нават вырашылі зрабіць падарунак нашым самым даўнішнім слухачам, выканаць дзве песні з нашага першага альбома «Клініка».
Таксама мы вырашылі падрыхтаваць дзве цікавыя кавер-версіі выканаўцаў замежных, якія нам падабаюцца. Мы іх пераклалі на беларускую мову. Адзін тэкст пераклаў Зміцер, адзін пераклаў я. Першы кавер на песню «Ghost of Karelia» («Прывід Карэліі») амерыканскага гурта Mastadon, а другая песня, напэўна, ужо класіка сусветнай музыкі. Песня такога вядомага выканаўца як Ніл Янг, якая называецца «Old Man» («Стары»).
Яшчэ мы на канцэрт запрасілі нашых музычных сяброў, аднадумцаў па жыцці. Адзін з іх гэта Сяргей Доўгушаў, які падмяняў Уладзіміра падчас яго адсутнасці. Ён саліст праекту Vuraj, спявае ў філармоніі, а таксама ў гурце Rational Diet.
Будзе на канцэрце наша сяброўка Паліна Дулінец з беларускага гурта Рокаш. З ёй мы таксама выканаем песню.
А яшчэ, можа, вы чулі пра чалавек такога, барадатага самотніка, які ў метро грае на тубе, завуць Дзяніс. Ён грае ў нашым сайд-праекце Re123+. Мы яго таксама запрасілі. Таму, калі хто яго бачыў і задаваўся пытаннямі, што за гэта чалавек і адкуль ён узяўся, даведаецца пра гэта.
Уладзімір Казлоў: – Выступяць і нашы сябры з экстрэмальнага тэатра «Берсерк», якія пакажуць нам сваё дзіўнае неонавае шоў.
Як сказаў Аляксандр, 15 лістапада будуць падведзеныя вынікі дзейнасці Re1ikt за год. А што ж здарылася за гэты час?
Амаль што год назад, 30 кастрычніка музыкі прэзентавалі публіцы свой трэці альбом «Рэкі прабілі лёд». За гэты час ён стаў бестсэлерам лэйбла Вігма і адным з самых папулярных у Беларусі, атрымаў шмат добрых отклікаў ад айчынных і замежных крытыкаў. А 8 лістапада гэтага года было выпушчана перавыданне альбома і ДВД. У свеце такіх падзей музыкі крыху распавялі пра «Рэкі прабілі лёд».
Аляксандр Дземідзенка: – Пачынаўся ён у 2009 годзе, калі мы яшчэ былі гомельскім гуртом. Гэта была вельмі шчыльная, цяжкая праца. Мы доўга рыхтаваліся, складалі песні. Нарэшце, у 2009 годзе мы яго запісалі. Але так адбылося, што выдалі «Рэкі прабілі лёд» толькі ў 2011. Былі праблемы з саставам, ды і наогул розныя жыццёвыя абставіны.
Калі дыск быў выдадзены, мы не спадзяваліся, што ён будзе мець такі поспех, які мае зараз. Проста гралі тую музыку, якая падабалася. І ўпершыню вырашылі зрабіць цалкам беларускамоўны альбом
Аляксей Багдасар’ян: – Вынікі выдання альбома былі вельмі добрымі. Тыраж быў 1000 дыскаў, з іх праданыя 800. Я лічу, што для Беларусі гэта вельмі добра. Большых рэзультатаў дасягнуў толькі Аляксандр Рыбак са сваім дыскам. Але калі ў яго была вельмі добрая медыйная падтрымка, то Re1ikt усё зрабіў сваімі сіламі.
Зміцер Наркевіч: – Над афармленнем дыска (выканана, дарэчы, стылем манатыпія)працавала наша беларуская мастачка Кацярына Філіст. Зараз яна жыве і працуе ў Германіі.
Уладзімір Казлоў: – «Рэкі прабілі лёд», як я лічу, сапраўды альтэрнатыўная музыка.Трэкі даўжынёй ёсць нават па дзесяць хвалін. На першы погляд такое цяжка слухаць. Але калі быць уважлівымі і капнуць трохі глыбей – гэта сапраўдныя мзычныя кампаізцыі, дзе адна частка перацякае ў другую, дзе лірыка спалучаецца з усімі «цяжкімі» кавалкамі песні.
Дыск кажа аб тым часе, калі ўсе мы павінны зрабіць нейкі крок. Бо калі ты робіш штосьці шчыра, калі ты аддаеш працы, ці людзям, ці каханню ўсё што ёсць, рэкі абавязкова праб’юць лёд. А песні на альбоме пра самае рознае: пра час, пра прыкметы. Кожны хто яго паслухае, складзе сваё асабістае ўражанне.
Алена Жукава: – Яшчэ я хацела бы дабавіць, што дыск «Рэкі прабілі лёд» амаль што першы беларускі пост-рок. У ім спалучаецца самае рознае, напрыклад, агрэсія з меладычнасцю і атмасфернасцю. Таксама на гэтым эксперыментальным альбоме ёсць кампазіцыя, якая створана на падставе фолк-музыкі – «Ой рана на Івана».
Далей гаворка зайшла пра будучыя канцэрты Re1ikt, а яшчэ далей пра канцэрты наогул. Асоная увага – праекту “СТАрт” кампаніі СТА Лагістык, з дапамогай якога наогул ажыццявіўся план бясплатнага канцэрту.
Віталь Сапрановіч: – Вельмі добра, што музыкі вырашылі напярэдадні выступу 15 лістапада зрабіць вось гэту сустрэчу. Бо кампанія СТА Лагістык праводіць канцэрты ў Re:public амаль кожны тыдзень, але пра гэта вельмі мала інфармацыі, а на бясплатныя канцэрты прыходзіць мала людзей, хаця гурты выступаюць добрыя. Бывае, што калі той жа гурт выступае ў Re:public на платным канцэрце, на яго прыходзіць значна больш людзей.
Таму важна, каб была рэклама. І каб на канцэрты прыходзіла больш людзей, у тым ліку тых, кто не ведае беларускай музыкі.
Калі закончылі свoй аповед музыкі і адмысловыя госці – слова ўзялі журналісты, якія сабраліся на прэс-канферэнцы. Амаль ад кожнага з іх прагучала па пытанню. Першае, якое павінна цікавіць усіх слухачоў Re1ikt: што далей?
Аляксандр Дземідзенка: – Мы амаль што прыйшлі да адзінай канцэпцыі. Зараз пакуль што рана казаць, бо, можа, нас што іншае зацікваіць. А планы ёсць, музычны і лірычны матэрыял таксама ёсць. Будзе большасць аўтарскіх песен, мы не будзем цалкам канцэнтравацца на фолк-музыке, як магло здацца.
Але зараз трэба адпрацаваць песні і з альбома «Рэкі прабілі лёд», бо яны не вельмі часта гучалі на канцэртах. На нейкі час мы разышліся з Уладзімірам, потым шукалі выхад з гэтай сітуацыі. Таму мы збіраемся адыграць стары матэрыял і данесці яго людзям.
Вельмі цікава выглядала пытанне, ці збіраюцца музыкі прасоўваць свій матэрыял на розныя тэлеканалы ці на радыё, які яшчэ раз даказаў, што ў Re1ikt піша музыку для сябе і слухачоў, а не дзеля грошай.
Былі яшчэ і другія пытанні, наконт стыля, як самі музыкі сябе вылучаюць, наконт кліпаў, наконт дыскаў, наконт тураў. З гатоўнасцю Re1ikt адказваў на кожнае, а ў канцы шчыра развітаўся і паабяцаў пабачыцца на канцэрце 15 лістапада.