Metalscript.Net site navigationSkip to content
  • Новости
  • Статьи
  • Фото
  • Видео
  • Альбомы
    • Альбомы 2017
    • Альбомы 2016
    • Альбомы 2015
    • Альбомы 2014
    • Альбомы 2013
    • Альбомы 2012
    • Альбомы 2011
  • Метал-фестивали
  • Promo
Search

Metalscript.Net

Музыкальные новости, рецензии, интервью

7 снежня – Re1ikt у клубе Re:Public (Мінск)

7 снежня – Re1ikt у клубе Re:Public (Мінск)

16 ноября, 2015 Aфишa Decadence

TicketBuy2

Вялікая прэзентацыя новага альбома “Лекавыя травы” гурта Re1ikt адбудзецца ў клубе Re:Public 7 снежня.

Re1ikt выправіцца з слухачамі ў падарожжа па нязведаным беларускім космасе. Музыкі будуць ствараць атмасферу не толькі з дапамогай гукаў, але забяспечаць поўнае пагружэнне праз візуальныя эфекты і нават водар сапраўдных зёлак.

Зрэшты, наведнікаў канцэрту чакаюць яшчэ шмат сюрпрызаў, пра якія ўдзельнікі гурта пакуль не распавядаюць.

“Лекавыя травы” – канцэптуальная праца, натхнёная Беларуссю. Музыкі лічаць, што нават самы далёкі ад беларускай культуры чалавек, паслухаўшы гэты альбом, зможа ўявіць, як гучала Палессе стагоддзі таму, і як гучыць цяпер. На новым дыску можна знайсці народныя песні з разных куткоў палескага рэгіёну, а таксама кампазіцыі, складзеныя музыкамі паводле твораў класікаў беларускай літаратуры.

Re1ikt – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Re1ikt аб’ядноўвае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

Кошт квіткоў:

  • 80 000 рублёў – першыя 100,
  • 100 000 рублёў – астатнія,
  • 120 000 рублёў – у дзень канцэрту,
  • 150 000 рублёў – столік.

Пункты продажу: каса клуба г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст. м. “Кунцаўшчына”) з 14:00 да 21:00.

Тэлефон касы: +375 (29) 110 35 35.

Адрас пляцоўкі: г. Мінск, ул. Прытыцкага, 62.

Пачатак канцэрту: 19:00.

7 декабря experimental folk metal post-metal Re1ikt Re:Public билеты концерт в Минске Лекавыя травы презентация

Post navigation

Previous«Smells Like Teen Spirit» по-белорусски: Re1ikt выпустил новый клип
NextЛарса Ульриха давно хотели выгнать из Metallica
© 2025 Metalscript.Net. Powered by WordPress. Theme by WebMan Design. Back to top ↑