24 верасня – “Багач” у клубе Re:Public (Мінск)

Фестываль беларускай музыкі “Багач”, прымеркаваны да дня восеньскага раўнадзенства, пройдзе ў сталічным клубе Re:Public 24 верасня.

Назва фестывалю традыцыйная. Багач – восеньскае свята заканчэння збору ўраджаю. У гэты дзень продкі беларусаў падводзілі вынікі сваёй летняй дзейнасці, ацэньвалі сабраны ўраджай i дзякавалі багам i духам за дапамогу.

У праграме свята выступы фолк-гуртоў розных стылёвых кірункаў ды старажытны абрад і традыцыйныя спевы ад сяброў рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

На сцэну выйдуць medieval-гурт «Стары Ольса» з найлепшымі творамі за 15-гадовую гісторыю існавання калектыву, fantasy folk-бэнд Irdorath з танцавальнай праграмай ды folk rock-гурт Rokash з прэзентацыяй кампазіцыі «Вяртанне» ды ўлюбёнымі публікай спевамі.

Кошт квіткоў:

  • 200 000 рублёў – танцпляц;
  • 300 000 рублёў – месца за столікам – (толькі ў касе клуба Re:Public);
  • 250 000 рублёў – танцпляц (у дзень канцэрту);
  • 300 000 рублёў – месца за столікам.

Пункты продажу:

  • каса клуба Re:Public  (з 14:00 да 20:00 апроч нядзелі);
  • пераход ст. м. “Плошча Якуба Коласа”;
  • сайт клуба Re:Public.

Даведкі па тэлэфонах:

  • +375 29 110 35 35,
  • +375 29 141 94 97.

Адрас пляцоўкі: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62, (ст. м. “Кунцаўшчына”).

Пачатак канцэрта: 18:00.