7 чэрвеня – Litvintroll у клубе “Сфера” (Брэст)

7 чэрвеня - Litvintroll у клубе "Сфера" (Брэст)Вялікі сольны канцэрт беларускага folk metal-гурта Litvintroll пройдзе ў Брэсце ў клубе “Сфера” 7 чэрвеня.

LitvintrollBrest_a

Litvintroll зноў збіраюцца ў шлях!

Год таму ў сталіцы гурт з поспехам прэзентаваў свой другі альбом “CzornajaPanna”,
які на меркаванне шматлікіх крытыкаў і выданняў быў прызнаны найлепшым альбомам у Беларусі за апошні час.

З таго моманту Litvintroll вандруюць па свеце. Музыкі гартуюць сваё канцэртнае майстэрства на пляцоўках Еўропы і Беларусі. Таму тролі не толькі здольныя выдатна працаваць у студыі,але і вартыя зрабіць сапраўднае шоў на сцэне. Хто быў на іх канцэртах, той зведаў гэта на ўласнай скуры.

У чэрвені Litvintroll збіраюцца ў чарговы тур, падчас якога зладзяць выступы ў Беларусі, Украіне і Польшчы.

Асаблівае месца гэтым разам адводзіцца Брэсту, дзе адбудзецца вялікі сольны канцэрт. Падтрымку ў гэтай імпрэзе тролям акажа ансамбль SandGlass.

Трэба адзначыць, што амаль усе мінулыя беларускія выступы абмяжоўваліся Мінскам і яго ваколіцамі, таму брэсцкі фэст стане новай вяхой, якая можа распачаць доўгачаканы ўсебеларускі тур Litvintroll.

Троля ў кожную хату!!!

Квіткі можна набыць:

  • у краме музычных інструментаў Crazy Sound на адрасе вул. Савецкая 83, ГК “Гасцінны Двор”, цокальны паверх, п. 15ц з 10:00 да 19:00 штодня;
  • камп’ютарны сэрвіс, вул. Маскоўская 326 (першы паверх крамы “Абутак”) з 9:00 да 18:00;
  • патэлефанаваўшы на нумар +375 33 684 49 29.

Кошт:

  • 80 000 – папярэдні продаж,
  • 100 000 – у дзень канцэрту.

Адрас клуба: г. Брэст, вул. Суворава, 108.

Пачатак у 18:00.