5, 6 студзеня – «Сапраўдныя Каляды» з гуртом Vuraj (Мінск)

5, 6 студзеня - «Сапраўдныя Каляды ў Галілеа» з гуртом Vuraj у ТЗЦ Galileo (Мінск)GalileoVuraj2014Святочная імпрэза «Сапраўдныя Каляды ў Галілеа» пройдзе ў Мінску ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Galileo 5 і 6 студзеня. Цэнтр запрашае адзначыць Каляды ў нацыянальных беларускіх традыцыях разам з фолк-гуртом Vuraj.

Усіх наведвальнікаў чакае запамінальнае шоў ад беларускага музычна-вандроўнага аркестрыка Vuraj – тэатралізаваная святочная праграма з беларускімі песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі для дзяцей і дарослых.

Дзейства звязана з традыцыямі калядавання. Vuraj некалькі гадоў займаецца распаўсюджваннем беларускага фальклору ва ўласнай апрацоўцы, а кіраўнік аркестрыка Сяржук Гаюн – знаны збіральнік элементаў і праяў беларускай аўтэнтычнай культуры .

Напярэдадні святаў аркестрык робіць спецыяльную праграму: наведнікаў ТЗЦ Galileo чакае знаёмства з Дзедам Марозам, якога ў беларускай традыцыі клічуць Зюзя.

Калядоўшчыкаў будзе суправаджаць дрэсіраваны «мядзведзь са Смаргоні» і Каза-танцорка. Чакаецца шмат беларускіх песень, казак, гульняў.

Запрашаем на «Сапраўдныя Каляды» ў ТЗЦ Galileo на 3 паверх!

Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!

Пачатак у 16:00. Уваход вольны.

Даведкі па тэлефоне: 8 044 566 11 20.