6 студзеня – Каляды ў вялікім горадзе: канцэрт гурта “Палац” у клубе Re:Public (Мінск)

6 студзеня - Каляды ў вялікім горадзе: канцэрт гурта "Палац" у клубе Re:Public (Мінск)6 студзеня - Каляды ў вялікім горадзе: канцэрт гурта "Палац" у клубе Re:Public (Мінск)Канцэрт «Каляды ў вялікім горадзе» адбудзецца ў клюбе Re:Public 6 студзеня.

Гурт «Палац» запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клюбным фармаце. Таксама выступяць гурты Guda, «Ветах», «Літы Талер».

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідэра гурта «Палац» – «Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам», які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея «Каляды ў вялікім горадзе» цяпер праходзіць у клюбных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзеньня імпрэзы абраная найвялікшая клюбная пляцоўка Менску – Re:Public.

«Каляды заўсёды сьвяткаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту сьвяточную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня – у сакральны час», – кажа Алег Хаменка.

http://www.youtube.com/watch?v=mG-MOkPyrCg

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт «Палац» рыхтуе вялікую сольную праграму: музыкі сыграюць песьні з свайго апошняга альбому «Кола грукатала», свае галоўныя гіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год.

«Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!», – кажа лідар «Палацу».

Сапраўдную атмасфэру сьвята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты «Літы Талер», «Ветах» і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсьця.

Арганізатары «Калядаў у вялікім горадзе» заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях. Пэўных патрабаваньняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

Уладальнік найлепшага карнавальнага касьцюма атрымае грашовы прыз – 1 000 000 рублёў.

Канцэрт адбываваецца ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзяць партал Tuzin.fm і кампанія «Будзьма беларусамі».

Адрас клуба: г. Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст. м. «Кунцаўшчына»).

Квіткі: 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень).

Даведкі па тэлефоне: +375 29 687 20 93.