7 верасня – фолк-фэст “Камяніца” у Музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо)

7 верасня - фолк-фэст “Камяніца” у Музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо)6-7 верасня пад Мінскам адбудзецца пяты па ліку фолк-фэст “Камяніца”. У гэтым годзе ўпершыню свята народных традыцый, сучаснай музыкі і выдатнага настрою адбудзецца ў пашыраным фармаце пры падтрымцы ААТ “Банк БелВЭБ”.

7 верасня – вялікі фестывальны дзень. На галоўнай сцэне выступяць вядомыя беларускія гурты “Палац”, “Стары Ольса”, Guda, а таксама замежныя госці: “Даха-Браха” (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), Hvarna (Расія) і “Фолкнери” (Україна). На малой – дзіцячыя фолк-калектывы з розных куткоў краіны.

– На мой погляд, гэта самы зорны склад выступоўцаў за ўсе 5 год. Хэдлайнеры вельмі розныя па стылістыцы, але кожны з іх – сапраўдная з’ява ў сваёй краіне, вельмі ўплывовыя постаці. Запрасіць іх хацелі і раней, але зараз было прасцей вырашыць усе пытанні, таму што фестываль ужо мае вядомасць за мяжой. Наша асобная падзяка Інстытуту Польскаму за дапамогу ў арганізацыі выступу Orkiestra Sw. Mikolaja, – адзначае Сяргей Чагрынец.

Акрамя гэтага гледачоў чакаюць выставы, забавы, танцы і кірмаш. Грошы за ўваход як заўжды ідуць на рахункі Музею народнай архітэктуры і побыту, дамапагаючы захоўваць драўляныя экспанаты 18-20 вякоў. Уваход у нацыянальных строях бясплатны.

7 верасня – фолк-фэст “Камяніца”. Пачатак: 12.00.
Кошт квіткоў: 30 тыс. руб.
Набыць у касах Kvitki.by у Мінску і іншых гарадах
Даведка/замова: (029) 394 51 21.
Месца правядзення: п.Азярцо (4 км. за аўтарынак “Малінаўка), Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Як даехаць:
– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэрыторыю фестывалю).
– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi “Паўднёва-Заходняя”.
– Фестывальным аўтобусам ад прыпынка “Малінаўка 6” (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11.30 да 14.00. У накірунку Мінска аўтобусы курсуюць з 20.30 да 23.00. Праезд бясплатны.