Этна-фэст «Млын» пройдзе з удзелам гурта «Крамбамбуля»

Этна-фэст «Млын» пройдзе з удзелам гурта «Крамбамбуля»Фолк-фестываль “Млын” пройдзе ў апошнія выходныя лета 25 жніўня на тэрыторыі музейнага комплекса “Дудуткі”. Наведвальнікаў мерапрыемства чакае насычаная праграма.

Галоўнай падзеяй фэста стане вялікі сольны канцэрт вядомага беларускага гурта “Крамбамбуля”, а на музейнай плошчы адбудзецца выступ фальклорнага калектыва.

Таксама Алесь Белы правядзе майстар-клас па беларускай народнай кухні, дзе кожны жадаючы можа стаць дэгустатарам. У межах фестывалю традыцыйна пройдзе святкаванне 3-х Спасаў са смачнымі пачастункамі.

На працягу свята госці фэста смогуць наведаць народныя рамесныя майстэрні і бар “Шынок” з традыцыйнымі стравамі і напоямі.

Пачатак мерапрыемства: 10:00.

Уваход: 70 000 рублёў для дарослых і 40 000 рублёў для дзяцей.

Фота з мінулага фестываля “Млын” глядзіце тут.