17 жніўня – фестываль “У госці да дзядькі Ігната” (хутар Шаблі)

Танцавальная вечарына ў гонар заснавальніка першага прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага пройдзе на хутары Шаблі 17 жніўня. Прыняць удзел у святкаванні дня нараджэння славутага земляка зможа кожны жадаючы.

Наведвальнікаў чакаюць майстр-класы па беларускім народным танцам, песні, гульні, вершы. Арганізатары вечарыны рыхтуюць сапраўднае свята для аматараў беларускай народнай культуры.

Мерапрыемства пройдзе на легендарным хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.

Вядомы беларускі акцёр, рэжысёр і тэатральны дзеяч Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі нарадзіўся 10 (22) жніўня 1861 года ў фальварку Палівачы на Віцебшчыне. Ён з’яўляецца заснавальнікам першай прафесійнай беларускай тэатральнай трупы, з якой гастраляваў па мястэчках і вёсках Беларусі, у Вільнюсе, Варшаве, Мінске, Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах. Ігнат Буйніцкі першым на сцэну вывеў «мужыцкі» танец, як пастаноўшчык і выканаўца прадэманстраваў прыгажосць і невычарпальныя магчымасці беларускіх народных танцаў. У якасці драматычнага акцёра, Буйніцкі пераважна выступаў ў характарных ролях, ён умела выяўляў тонкую іронію і гумар.