7 чэрвеня – преэзентацыя альбома «Ora» гурта Fratrez у музеі З. Азгура (Мінск)

Канцэрт-прэзентацыя гурта Fratrez у музеі З. Азгура 7 чэрвеня

Музычны калектыў Fratrez выдаў свой дэбютны альбом пад назвай «Ora».

«Ora – гэта музычная гісторыя, у аснове якой ляжыць спалучэнне драматычнага, рокавага і сузіральнага. Ora – момант ўнутранага дзеяння, імгненне адхілення ад разбуральных карцін рэчаіснасці.
Пяць «ор» – пяць станаў .

Праэкт «Fratrez» быў створаны ў красавіку 2008г. у Мінску чатырма прафесійнымі музыкамі: Сяргеем Доўгушавым(вакал,тэксты),Настай Паповай(скрыпка), Андрэем Еўдакімавым(гітара) і Вольгай Паляковай(флейта).
З 2011 года ў складзе гурта з’яўляюцца новыя таленавітыя ўдзельнікі- Ілона Лесь(віяланчэль) і Аляксандр Ясінскі(баян)

Творчы шлях гурта вельмі разнастайны: спачатку гэта зацікаўленнасць сінтэзам тэатра і музыкі, стварэнне пэрфомэнсаў«Um via», «Daps»(2009), потым – архаічная праграма «Sator»(2010) музыка,напісаная да старажытнага містычнага паліндрома «Sator-Arepo-Tenet-Opera-Rotas»;праграма на розных дыялектах «Kigo»(2010),першы Dema CD і вось самая выніковая праца – альбом «Ora» (2011).