12 красавіка – гурт Vuraj у ЦНРК (Полацк)

У рамках грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Да нас завітаюць эксцэнтрычна-этнічны ансамбль з Менску – Vuraj
Падзея адбудзецца ў ЦНРК горада Полацка (Вуліца Ніжне-Пакроўская 27)
Пачатак: 17:30
Уваход вольны

Vuraj
Музычны гурт Vuraj (“Вурай”).
Заснаваны ў снeжнi 2009г.,г.Мiнск

Стыль: фолк,казачны фольк,фолк-рок,iнструментальны тэатр
«Вурай- гэта наша краiна такая…казачная.
Там кожная раслiна ды жывелiна розум i душу маюць… Прырода гучыць i размаўляе, а па вулiцах розныя цiкавыя icтоты ходзяць…
I жывуць у нас птушкi вельмi прыгожыя i разумныя. Яны ў нашу краiну заўседы святло i чысцiню прыносяць.
А мы музыкi вандроўныя ходзiм па свеце i пра ўсе тое распавядаем…
Есць у нас усялякiя песнi,казачкi, ды музыка чароўная…»