23 лютага VURAJ на Арт-базе Vitebsk4.me (Віцебск)

23 лютага VURAJ на Арт-базе Vitebsk4.me (Віцебск)

23 лютага (субота)
у рамках грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” http://budzma.org/

да нас завітаюць эксцэнтрычна-этнічны ансамбль з Менску – Vuraj
пачатак падзеі:
18.00
уваход: 30 т.
папярэдні запіс абавязковы тут:http://vk.com/solusrex
традыцыйныя кава-гарбата-печыва і добры настрой гарантуецца)
Падзея адбудзецца на арт-базе vitebsk4.me (Кастрычніцкая 13, уваход праз арку направа)

******************************************
Vuraj
Музычны гурт “Vuraj “(Вурай).
Заснаваны ў снeжнi 2009г.,г.Мiнск

Стыль: фолк,казачны фольк,фолк-рок,iнструментальны тэатр
«Вурай- гэта наша краiна такая…казачная.
Там кожная раслiна ды жывелiна розум i душу маюць… Прырода гучыць i размаўляе, а па вулiцах розныя цiкавыя icтоты ходзяць…
I жывуць у нас птушкi вельмi прыгожыя i разумныя. Яны ў нашу краiну заўседы святло i чысцiню прыносяць.
А мы музыкi вандроўныя ходзiм па свеце i пра ўсе тое распавядаем..
Есць у нас усялякiя песнi,казачкi, ды музыка чароўная…»