(Отменен) 23 сакавіка ZNICH у клубе СССР (Гомель)

23 сакавіка ZNICH у клубе СССР (Гомель)

23 САКАВIКА!

ZNICH!
ЛІДЭРЫ БЕЛАРУСКАЙ ФОЛЬК-МЕТАЛ-СЦЭНЫ!

Клуб СССР, (улица 1-я Техническая, 16А) !

ВЯЛІКІ КАНЦЭРТ!
Лепшае за 17 год плюс эксклюзіўныя песьні!

пры падтрымцы:
FABIANT (Melodic Metal)

Стоимость билетов:
первые 100 – 40.000 руб.
101 и далее – 50.000 руб.
в день концерта – 60.000 руб.

Место предварительной продажи:
Рок-магазин ЭПИЦЕНТР – ул. Ирининская, 21б
С 10.00 до 20.00, без обеда и выходных.
Тел.: +375 44 724-26-61

ZNICH (Беларусь, Folk Pagan Metal).
Гурт заснаваны ў 1996 годзе. З’яўляецца адным з родапачынальнікаў беларускай галіны гэтага накірунку. Выкарыстанне аўтэнтычных інструментаў, спалучэнне традыцыйных вакальных прыёмаў і моцнага гроўлінга выгадна адрознівае гурт ад шматлікіх прадстаўнікоў гэтага стылю. Пачуўшы ZNICH аднойчы, зблытаць яго з кімсьці іншым немагчыма.
За перыяд 1996-2012 гг. гурт выдаў 5 альбомаў:
1997 – “Язычнiк я”;
1998 – “Дух зямлi”;
2003 – “Запаветы апошняга старца”;
2006 – “Крыжы-абярэгi”;
2011 – “Мроя”.
Гурт актыўна прымае ўдзел у рознага кшталту фестывалях і канцэртах у сябе на радзіме і за яе межамі (Польшча, Расія, Украіна, Францыя, Літва).
За ўвесь час існавання склад ўдзельнікаў калектыва неаднаразова мяняўся. На дадзены момант ён наступны:
Алесь Таболіч – вакал;
Аляксандр Гарох – ударныя;
Сяргей Сцец – гітара;
Цімур Ганбараў – бас;
Кастусь Трамбіцкі – дудкі, дуда;
Аляксандр Беленькі – клавішы.