7 студзеня Калядны вечар з Алегам Хаменкам і сябрамі ў Loft Cafe (Менск)

7 студзеня Калядны вечар з Алегам Хаменкам і сябрамі ў Loft Cafe (Менск)

«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяродзьдзя, а вось як сьвяткаваць Каляды ў вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт», — заяўляе Алег Хаменка, які ў 2013 годзе аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы». Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клюбе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» ў клюбным фармаце. Сьвяточную атмасфэру пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

Кошт квітка – 80 000 руб. (уваход), 100 000 руб. (столік).
Квіткі на ўваход можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць он-лайн http://www.kvitki.by/by
Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10 (аплата століка на ўваходзе!).
Тэл. для даведак : + 375 29 6872093 .