23 снежня этна-рок-шоў “Ur’ia” ў КЗ “Мeнск” (Менск)

23 снежня этна-рок-шоў “Ur’ia” ў КЗ “Мeнск” (Менск)

У дзень зімовага сонцастаяння этна-рок-шоў “Ur’ia” упершыню дасць вялікі сольны канцэрт у Мінску. Праграма, з якой гурт на чале з Юрыем Выдронкам выйдзе на сцэну КЗ “Мінск” 23 снежня, будзе называцца “Таўкачыкі на Каляды”!

У выкананні “Ur’ia” прагучаць лепшыя песні зімовага каляндарнага цыклу. З гасцямі, якія завітаюць на канцэрт, гурт зладзіць эксперыменты ў межах ад аўтэнтычнага фальклору да цяжкога металу.

Сярод гасцей: бабулі з Глускага раёну, польскі мультыінструменталіст Барталамей Лех Палыга, струнны квартэт”Аніма”, “Талака”, “Грамніцы”, “Ветах”, “Re1ikt”, танцавальныя калектывы.

Пачатак: 19:00

Даведкі: +375-29-317-74-24
256-07-34