17 і 18 лістапада Стары Ольса ў Палацы культуры ветэранаў (Менск)

17 і 18 лістапада Стары Ольса ў Палацы культуры ветэранаў (Менск)

Запрашаем усіх на канцэрт гурта Стары Ольса, які адбудзецца 17 і 18 лістапада. Два дні можна будзе паслухаць выступ гэтага славутага гурта.
Наведвальнікі і першага, і другога канцэртаў атрымаюць магчымасць замовіць любімую песню з рэпертуара гурта і тут жа паслухаць яе ў выкананні “Старога Ольсы”.Таксама будуць нечаканасці. Апроч знаёмых мелодый са старажытнага “Полацкага сшытка”, над якім гурт працуе ўжо больш як тры гады, прагучаць дзве новыя песні. Будзе прадстаўлены і новы інструмент — нямецкая лютня. Яе не так даўно гурт набыў у Германіі. З выкарыстаннем новай лютні “Стары Ольса” зайграюць кампазіцыі, якія даўно не выконваліся на канцэртах.
Усім студэнтам арганізаваны падарункі ад БМА group!
17 і 18 лістапада. 19:00.
Палац культуры ветэранаў (Я.Купалы, 21). 19:00 гурт сярэднявечнай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА” з вялікім сольным канцэртам
Даведкі: (017)-3271180, (029)-1469998, (033)-3091137
Кошт квіткоў: ад 50 000 да 80 000.
Кропкі продажу квіткоў: Палац ветэранаў – 207 пакой, творчы аддзел,
тэл. гарадзкі 017 – 3271180, пераход Я.Коласа і інш.
Прыхоцце Самі, запрашайце сяброў. Добры настрой і цудоўны вечар у кампаніі гурта Стары Ольса!
Чакаем усіх.