28.12 Дударскі клуб: Каляды!

28.12 Дударскі клуб: Каляды! Сьвяткуем Каляды і Новы год разам з Дударскім Клубам!28.12 Дударскі клуб: Каляды!

Апошняя ў гэтым годзе фальклёрна-танцавальна-алкагольная вечарына!
Гэтым разам у праграме:
— беларускія і еўрапейскія народныя танцы
— каза звычайная калядная
— зборны зорна-ўзорны гурт калядоўшчыкаў з сябраў Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства, гуртоў Гуда, Горынь, Кудмень.

Адмысловы госьць:
Капэля “НаТаку” (“Жарптушанская”)

Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці.

А таксама джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Testamentum Terrae, Стары Ольса, Irdorath, Кашлаты Вох, Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

28 сьнежня (серада), 19:00 – 24:00 (уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў – каля 20:00)

клуб RE:PUBLIC, Прытыцкага 62,
(200 метраў ад мэтро Кунцаўшчына)

Кошт уваходу — 15 000 руб.

УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна

Тэлефон для даведак: +375 29 5571663